Прохорова Алла Никандровна

заходила вчера в 14:14
Учитель (Учитель белорусского языка и литературы)
Кл. руководитель 11-го "А"
Адукацыя вышэйшая, у 1995 годзе скончыла Віцебскі дзяржаўны інстытут імя С.М. Кірава па спецыяльнасці “беларуская мова і літаратура”. Кваліфікацыйная катэгорыя вышэйшая (з 07.02.2007 года), дата пацверджання – 27.05.2014 года. Прайшла сертыфікацыю ў якасці карыстальніка інфармацыйнымі тэхналогіямі (сертыфікат ад 29.09.2011 г., ДУА “Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі”, у катэгорыі “Вучэбна-выхаваўчая работа”, № “У – 201 – 483/ 11”).
Лічу, што Настаўнік − прафесія ад Бога, а ўсе астатнія прафесіі – ад настаўніка… Яшчэ старажытныя грэкі казалі: “Калі кравец дрэнны – то людзі будуць проста дрэнна апранутыя, але калі ў грамадстве будзе дрэнны настаўнік – то вырастуць пакаленні неадукаваных і нявыхаваных людзей”.
Як жыць шчасліва і якім быць, каб стаць Чалавекам, – асноўная праблема, на мой погляд, якую павінна вырашаць педагогіка.
“Стаць настаўнікам – гэта значыць, … болей аддаваць, чым браць, адмаўляць сабе ў тым, што дазволена іншым, пастаянна падтрымліваць свой аўтарытэт “лепшага чалавека на зямлі...” – словы М. Мішчанчука з’яўляюцца найлепшым эпіграфам да ўсёй маёй дзейнасці.
Спяшайцеся любіць, аддаваць, цаніць, саграваць і верыць, што ўся Ваша справа не дарэмна!